Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран правёў альтэрнатыўную ядзерную канфэрэнцыю


Завяршылася ядзерная канфэрэнцыя ў Тэгеране. Двухдзённая сустрэча дыпляматаў з 84-ох краін праходзіла пад лёзунгам "Ядзерная энэргія - для ўсіх, ядзерная зброя - ні для каго."

Канфэрэнцыя завяршылася заклікам да міжнароднай супольнасьці прызнаць права на мірны атам за ўсімі дзяржавамі, што падпісалі Дамову аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі.

Удзел у працы канфэрэнцыі ўзялі 10 міністраў замежных спраў, уключна зь Іракам, Сірыяй, Ліванам і Армэніяй, 14 намесьнікаў міністраў, уключна з Турэччынай і Расеяй, а таксама ядзернымі экспэртамі і чыноўнікамі ніжэйшага зьвяна з 60-ці дзяржаў.

На мінулым тыдні ў Вашынгтоне прайшоў саміт па ядзернай бясьпецы, у якім прынялі ўдзел дэлегацыі 46-і краінаў. 38 зь іх былі прадстаўлены лідэрамі дзяржаў. У траўні плянуецца канфэрэнцыя ААН па пераглядзе Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG