Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ “Адраджэньне” заклікае вярнуць арганізацыі офіс у Магілёве

  • БелаПАН

Апячатаны офіс БНФ "Адраджэньне" ў Магілёве

Апячатаны офіс БНФ "Адраджэньне" ў Магілёве

Сойм грамадзкага аб'яднаньня “БНФ “Адраджэньне” заклікаў сёньня Магілёўскі абласны гаспадарчы суд адмяніць пастанову аб пазбаўленьні арганізацыі офісу ў Магілёве.


“Сойм расцэньвае пастанову суду як факт ціску на Магілёўскую абласную арганізацыю ГА “БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ у пэрыяд правядзеньня выбарчай кампаніі і патрабуе неадкладнай адмены гэтай пастановы”, – гаворыцца ў заяве.

Магілёўскую абласную арганізацыю БНФ "Адраджэньне" прымусова выселілі з арандаванага офісу 15 красавіка. На высяленьні арганізацыі настаяла жыльлёва-камунальнае ўпраўленьне Ленінскага раёну Магілёва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG