Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі сустрэўся з ахвярамі пэдафілаў


Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI правёў сёньня сустрэчу ахвярамі сэксуальных дамаганьняў з боку каталіцкіх сьвятароў.

Прэсавая служба Ватыкану паведаміла, па выніках сустрэчы, што Папа быў вельмі ўзрушаны аповедамі ахвяр і "выказаў свой сорам і шкадаваньне."

Сустрэча адбылася ў часе візыту пантыфіка на Мальту. Перад адлётам на выспу Бэнэдыкт сказаў, што гэты "грэх" нанёс вялікі ўрон Каталіцкаму касьцёлу.
XS
SM
MD
LG