Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейцы лічаць страты ад ісьляндзкага вулькану


Старшыня Эўрапейскай камісіі загадаў падлічыць фінансавыя страты, якія краіны Эўразьвязу панесьлі ў выніку спыненьня авіяпералётаў з-за шырэньня хмары вульканічнага попелу з Ісьляндыі.

Сёньня маюць адбыцца толькі 4 000 пералётаў замест 24 000 заплянаваных. Усяго, пачынаючы з чацьвярга, было скасавана 63 000 рэйсаў. Паведамляецца, што авіякампаніі губляюць па 200 мільёнаў даляраў штодзень.

Экспэрты называюць гэта самым вялікім ударам па авіяіндустрыі з часу тэрактаў у Злучаных Штатах 11 верасьня 2001 году.
XS
SM
MD
LG