Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы разьвітваюцца з Качыньскім


У Кракаве адбываюцца жалобныя мерапрыемствы з нагоды пахаваньня польскага прэзыдэнта Льва Качыньскага, які загінуў 10-га красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Тысячы палякаў выйшлі на вуліцы з нацыянальнымі сьцягамі і кветкамі, каб выказаць сваю жалобу. Многія зь іх ад самай раніцы стаялі перад Марыяцкім касьцёлам, у якім адбылася літургі. На жалобным набажэнстве прысутнічалі родныя загінулай прэзыдэнцкай пары і высокія прадстаўнікі Польшчы і замежных дзяржаў.

Дзясяткі лідэраў краінаў сьвету, што зьбіраліся прысутнічаць на пахаваньні, адмянілі свой прыезд у сувязі са зрывам авіярэйсаў з прычыны вывяржэньня ісьляндзкага вулькану.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прыляцеў у Кракаў на самалёце. Некаторыя кіраўнікі суседніх краінаў прыбылі наземным транспартам.

Пасьля жалобнай літургіі целы прэзыдэнцкай пары будуць пахаваныя ў Вавэльскім замку. У гэтым месцы, пачынаючы з XIV стагодзьдзя, традыцыйна хавалі польскіх каралёў.
XS
SM
MD
LG