Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя, Лібан і Ірак падтрымалі іранскую ядзерную праграму



Прадстаўнікі Сырыі, Лібану і Іраку падтрымалі іранскую ядзерную праграму, заявіўшы, што яна служыць мірным мэтам.

Выступаючы на двухдзённай канфэрэнцыі па ядзерным раззбраеньні ў Тэгеране, міністар замежным спраў Іраку Хашыяр Зэбары заявіў, што ягоная краіна ня бачыць ніякай пагрозы з боку Ірану і настойвае на праве Ірану выкарыстоўваць мірную ядзерную энэргію. Міністар замежных спраў Лібану Алі аль-Шамі сказаў, што больш важна пазбавіць Ізраіль яго ядзернага арсэналу.
XS
SM
MD
LG