Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Saechsische Zeitung: “Палякам прыкра ад чутак пра прычыны катастрофы”


Чакаецца, што ў Кракаў на жалобную цырымонію пахаваньня прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і ягонай жонкі Марыі прыбудуць 80 дзяржаўных і ўрадавых кіраўнікоў з усяго сьвету.

Сотні тысяч чалавек сабраліся сёньня ў Варшаве, дзе на плошчы Пілсудзкага адбылася цырымонія разьвітаньня з ахвярамі авіякатастрофы пад Смаленскам.

Карэспандэнт нямецкай Saechsische Zeitung гутарыў у Варшаве зь некаторымі зь іх.

Паводле пэнсіянэра Вітольда Майшчыка, яму вельмі прыкра слухаць розныя чуткі пра тое, што стала прычынай авіякатастрофы пад Смаленскам. Так, напрыклад, беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка ўсклаў усю віну на Качыньскага – маўляў, прэзыдэнт сваім апошнім словам вырашае, сесьці ці ня сесьці самалёту.

"Як шмат дзікіх тэорый адносна гібелі маіх суайчыньнікаў!” – злуецца Вітольд Майшчык. “То прэзыдэнт прымусіў лётчыка прызямліцца ў густым тумане, то самалёт рабіў чатыры падыходы для пасадкі, то ўвогуле на аматарскім відэа катастрофы чуліся стрэлы…”

Як і многія палякі Вітольд Майшчык выстаяў шматгадзінную чаргу, каб ушанаваць памяць загінулых пад Смаленскам суайчыньнікаў.

“Зразумець гэта розумам не магчыма, кажуць палякі. Для нас гэта вялікае выпрабаваньне. Будзем памятаць гэта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG