Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўку падазраюць у датычнасьці да выбухаў у Маскве



Арыштаваная грамадзянка Літвы, якую падазраюць у датычнасьці да выбухаў у маскоўскім мэтро 29 сакавіка, паведамляе літоўскае выданьне Lietuvos rytas.

Напярэдадні выбухаў у віленскім аэрапорце была арыштаваная 20-гадовая жыхарка Клайпеды на імя Эгле. У яе багажы знайшлі інфармацыю аб выбуховых мэханізмах, а таксама схемы маскоўскага мэтро. Падчас расьсьледаваньня высьветлілася, што літоўка сябравала з чачэнцам, які жыў у Клайпедзе, а потым вярнуўся на радзіму і загінуў.

Падазрэньне спэцслужбаў выклікалі настойлівыя спробы Эгле атрымаць расейскую візу. Візу яна атрымала ўжо пад кантролем расейскіх і літоўскіх службаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG