Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

32 загінулых ад самагубчых выбухаў у Пакістане



Ад двух самагубчых выбухаў на рэгістрацыйным пункце ААН для перамешчаных асобаў на паўночным захадзе Пакістану сёньня загінулі прынамсі 32 чалавекі. Першы выбух адбыўся калі прыкладна 300 чалавек сабраліся атрымаць гуманітарную дапамогу. Другі выбух прагучаў, калі людзі падбеглі дапамагаць пацярпелым.

Прадстаўнік мясцовай улады Халід Умарзай паведаміў Радыё Свабода, што супрацоўнікі пункту раней атрымлівалі пагрозы і што шэсьць месяцаў таму ў той самай мясцовасьці адбыўся выбух, зроблены нападнікам-самагубцам.

Большасьць уцекачоў – гэта мусульмане-шыіты, якія зьбеглі ад гвалту з боку руху Талібан і ад вайсковых дзеяньняў пакістанскай арміі. Талібан, якія аб'ядноўвае радыкальных мусульман-сунітаў, часта робіць напады на прадстаўнікоў шыіцкай меншасьці ў гэтым рэгіёне.
XS
SM
MD
LG