Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вульканічнае воблака попелу захаваецца над Эўропай на працягу 4-5 дзён



Вульканічнае воблака попелу захаваецца над Эўропай на працягу чатырох ці пяці дзён, паведамляе мэтэаралягічная служба Ісьляндыі.

На дадзены момант вецер гоніць масу вульканічнага попелу з Ісьляндыі ў Эўропу і, паводле прагнозаў, гэта будзе працягвацца яшчэ на працягу двух дзён ці да сярэдзіны наступнага тыдня, гаворыцца ў суботнім паведамленьні мэтэаролягаў.

Прафэсар Гудмундсан, які назірае за актыўнасьцю вулькана, у пятніцу паведаміў, што упэўненасьці ў тым, як павядзе сябе вулькан, пакуль няма. Вывяржэньне можа спыніцца заўтра, але можа "працягвацца і парушаць нармальную працу авіятранспарту яшчэ некалькі тыдняў ці нават месяцаў".

У суботу над вульканам бачны слуп попелу - густое цёмна-шэрае воблака вышынёй 8,5 кілямэтраў.
XS
SM
MD
LG