Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным аэрапорце “Менск-2” абвешчана пра скасаваньне чарговых рэйсаў у заходнім кірунку. Адмененыя рэйсы “Белавія” ў Рыгу, Кіеў, Варшаву, Прагу і Амстэрдам.


Попел ад вывяржэньня ісьляндзкага вулькана пашкодзіў авіяруху зь Менскага аэрапорту.

Пасадка пасажыраў сёньня з раніцы адбывалася толькі на маскоўскі рэйс у Шарамецьева і на чартэры з турыстамі, якія ляцелі ў Эгіпет і на Кіпр. Рэйсы “Белавія” на Захад скасаваныя. Разам з тым рэйс на Абу-Дабі таксама быў адменены.

Заходнія авіякампаніі гэтаксама адмянілі свае рэйсы зь Менску. У сувязі з гэтым беларускімі ўладамі з 16 па 20 красавіка ўведзены спрошчаны рэжым афармленьня беларускіх віз для тых замежных грамадзян, тэрмін дзеяньня віз у якіх скончыўся.

Большасьць авіярэйсаў зь Менску скасаваная

На пасадку падаюцца лічаныя самалёты. Астатнія стаяць

Натоўпаў пасажыраў не назіраецца

Пасажыры маскоўскага рэйса задаволеныя, што іх паездка не сакасаваная

Залі менскага аэрапорта паўпустыя

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG