Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суботу Алесь Зарамбюк быў на допыце ў абласной управе КДБ у Горадні. Яму ўручылі пастанова аб завядзеньні крымінальнай справы супраць яго. Справа распачатая паводле артыкулу 209 (ч.2) Крымінальнага кодэксу – "Махлярства, учыненае неаднаразова".


Дазнавальнік Дзьмітры Павядайка патлумачыў Зарамбюку, што на яго напісалі заявы тры чалавекі. Праўда, Павядайка не патлумачыў, у якую ўстанову яны зьвярталіся са сваімі заявамі.

Алесь Зарамбюк заявіў, што ні ў чым не вінаваты і не прызнае віны. Супрацоўнік КДБ паведаміў яму, што па гэтай крымінальнай справе створана група дазнавальнікаў КДБ з чатырох чалавек.

Алесь Зарамбюк працягвае ўдзел у выбарчай кампаніі, ён па-ранейшаму балятуецца ў Гарадзенскі абласны і ў Мастоўскі раённы саветы. Але ён кажа, што выклікі на допыт, несумненна, перашкодзяць яму ў агітацыйнай кампаніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG