Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы разьвітваюцца з загінулымі пад Смаленскам


Роўна ў 8.56 па мясцовым часе ў суботу - дакладны час авіякастрофы пад Смаленскам, дзе тыдзень таму загінулі ўдзельнікі польскай дэлегацыі на чале з прэзыдэнтам краіны Лехам Качыньскім, па ўсёй Польшчы быў чутны звон і гукі аўтамабільных сырэнаў у памяць аб ахвярах гэтай трагедыі.

Жалобная цырымонія разьвітаньня з загінулымі ў авіякатастрофе пад Смаленскам пройдзе ў суботу ў Варшаве на плошчы Юзэфа Пілсудскага. На плошчы збудаваны спэцыяльны подыюм, у цэнтры якога знаходзіцца крыж. За крыжам разьмешчаныя 96 фатаздымкаў ахвяр авіякатастрофы.

Галоўная жалобная цырымонія пачнецца ў суботу ў 12.00 па мясцовым часе. Прынятае рашэньне не выстаўляць на плошчы Пілсудскага труны з целамі загіблых, таму што яшчэ не ўсе целы апазналі ў Маскве - пакуль у Польшчу дастаўленыя целы 75 загіблых у авіякатастрофе.

У 13.00 пачнецца набажэнства.

Па ацэнках гарадзкіх уладаў, у суботу на плошчы Пілсудскага ў Варшаве зьбярэцца каля мільёна чалавек.
XS
SM
MD
LG