Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На судзе над Аўтуховічам затрымалі Афнагеля


Лідэра кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Яўгена Афнагеля міліцыянты вывелі з судовай залі падчас перапынку ў Вярхоўным судзе на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным. Хлопцу паведамілі, што ён затрыманы за пікет каля будынку Вярхоўнага суду 16 сакавіка.


Нагадаем, 16 сакавіка актывісты моладзевых арганізацыяў правялі акцыю салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенка каля будынку Вярхоўнага суду. У выніку было затрымана больш за 10 чалавек, сярод якіх Яўген Афнагель, Паліна Дзьякава, Алег Ладуцька, Андрэй Ільлюшын, Ірына Пятрова, Максім Вінярскі, Андрусь Крэчка, Артур Фінькевіч ды іншыя. Затрыманыя былі дастаўлены ў Ленінскі РУУС, дзе на іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.

Як паведамляе карэспандэнт "Свабоды", у будынку суда прадпрынятыя надзвычайныя меры аховы – паўсюль міліцыняты з сабакамі і АМАП.

На суд прыйшлі амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, пісьменьнік Васіль Якавенка, палітык Мікола Статкевіч і іншыя. Цяпер ідзе выступ адваката Паўла Сапелкі, які заявіў, што справа цалкам сфальшаваная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG