Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстану будуць пытаньні да Лукашэнкі, калі ён дасьць прытулак Бакіеву


Курманбек Бакіеў і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Курманбек Бакіеў і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Віцэ-прэм'ер часовага ўраду Кіргізстану Азымбек Бекназараў выказаў надзею, што экс-прэзыдэнт Курманбек Бакіеў ляціць у Менск для таго, каб адтуль прасіць палітычны прытулак у якой-небудзь трэцяй краіне.

"Бакіеў паляцеў у Менск, каб быць далей ад Кіргізстану".

"Але калі ён застанецца ў Беларусі, то, вядома, гэта можа пашкодзіць адносінам паміж нашымі краінамі", – падкрэсьліў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытаньне пра верагоднасьць таго, што Бакіеў пераехаў з Казахстану, дзе знаходзіўся ў апошнія суткі, у Менск, ён адзначыў, што "Лукашэнка ня пойдзе на гэта", таму што паміж краінамі "існуе пагадненьне аб экстрадыцыі злачынцаў".

Ён таксама заявіў, што "ў двухбаковых адносінах паміж дзяржавамі будуць існаваць сур'ёзныя пытаньні", калі якая-небудзь з краін СНД дасьць прытулак Бакіеву, у дачыненьні да якога ў Кіргізстане ўзбуджаная крымінальная справа па факце масавага расстрэлу людзей і ўзурпацыі ўлады.
XS
SM
MD
LG