Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь закрыла паветраную прастору на вышыні ад 7 да 11 км


Рух паветраных суднаў над тэрыторыяй Беларусі абмежаваны, паведамляе БелТА са спасылкай на дэпартамэнт па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.


Улічваючы магчымасьць зьяўленьня над тэрыторыяй Беларусі воблака вульканічнага пылу, якое ўтварылася ў выніку вывяржэньня вулькана ў Ісьляндыі, з учорашняга вечара рух паветраных суднаў над тэрыторыяй нашай краіны на вышыні ад 7 да 11 км быў закрыты да 9.00 сёньняшняга дня. Сёньня раніцай было прынятае рашэньне гэты рэжым прадоўжыць да 16.00.

"У Нацыянальным аэрапорце Мінск большасьць авіярэйсаў у Эўропу адмененыя, у той жа час палёты ва ўсходнім напрамку, напрыклад, у Маскву, выконваюцца", - расказалі спэцыялісты.

Авіяцыйныя службы пастаянна адсочваюць сытуацыю, зьвязаную з распаўсюджваньнем вульканічнага воблака, падтрымліваюць сувязь з калегамі з Расеі, Украіны, іншых эўрапейскіх краін. Інфармацыя аб перамяшчэньні воблака пылу паступае ў дэпартамэнт па авіяцыі бесьперапынна. Усе дадзеныя адсочваюцца і аналізуюцца супрацоўнікамі нацыянальнай авіякампаніі "Белавія", прадпрыемства "Белаэранавігацыя", Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.

Графік закрыцьця палётаў ў краінах Эўропы


На сёньняшні дзень амаль у 20 краін Эўропы паралізаваны авіярух. Не лятаюць самалёты практычна па ўсёй Эўропе (за выключэньнем поўдня Італіі і Турцыі).

КраінаДа якога часу закрыты паветраны рух
Бэльгіясубота, 20 гадзін
Чэхіясубота, 18 гадзін
Даніянядзеля, 20 гадзін
Фінляндыянядзеля, па абедзе (гадзіна не пазначаная)
Францыясубота, 20 гадзін
Галяндыясубота, 14 гадзін
Нямэччынасубота, 14 гадзін (Lufthansa адмяніла да 20 гадзін)
Польшчамінімум да канца суботы
Швайцарыясубота, 20 гадзін
Швэцыяда панядзелка
Вялікая Брытаніянядзеля, 20 гадзін
Італіясубота, 20 гадзін
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG