Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брат Бакіева акружаны, але здавацца ня хоча



Брат экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева і былы кіраўнік Службы дзяржаховы Джаныбек Бакіеў акружаны ў родным сяле на поўдні краіны, але ня хоча здавацца, паведаміў у суботу журналістам віцэ-прэм'ер часовага ўрада Азымбэк Бекназараў.

"Міліцыя і спэцслужбы праводзяць у Джалал-Абадзкай вобласьці апэрацыю па яго затрыманьню, ёю кіруе кіраўнік МУС Болот Шэрніязаў", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Джаныбека Бакіева абвінавачваюць ў гібелі людзей падчас штурму 7 красавіка Дома ўраду ў Бішкеку. Паводле часовага ўраду, менавіта ён аддаў загад адкрыць страляніну па прыхільнікам апазыцыі.

Віцэ-прэм'ер сьцьвярджае, што міліцыя ня можа ісьці на штурм сяла, бо там шмат жанчын і дзяцей.
XS
SM
MD
LG