Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў у суботу раніцай вылецеў на самалёце з Таразу (адміністрацыйны цэнтр Жамбылской вобласьці Казахстану) у Беларусь.


Агенцтва "Інтэрфакс-Казахстан", паведамляючы гэтую навіну, спасылаецца на "інфармаваную крыніцу" ў Казахстане.

"Бакіеў, паводле нашай інфармацыі, ужо вылецеў з Таразу і накіроўваецца ў Менск. Прыкладна праз гадзіну яго чакаюць у сталіцы Беларусі", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Увечары ў чацьвер Бакіеў прыбыў з Кіргізстану ў казахстанскі горад Тараз, дзе абвясьціў аб складаньні з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Увечары ў пятніцу дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Казахстану "Казінфарм" размясьціла на сваім сайце копію рукапіснай заявы Бакіева аб адстаўцы.

Раней Бакіеў казаў, што Беларусь прапанавала яму прытулак. У адміністрацыі А. Лукашэнкі і ў службе каардынацыі палётаў Нацыянальнага аэрапорту “Менск” гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG