Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 17-18 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




І СОНЦА...


...і дождж. Тэмпэратура: +6 — +16 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


17 красавіка а 14-ай адбудзецца асьвячэньне Беларускага Дому ў Лёндане і пасьля шматгадовага перапынку -- адкрыцьцё Залі ЗБВБ (Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі) .

18 красавіка у 15.40 па БТ пакажуць фільм Анджэя Вайды “Катынь”

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


18 красавіка ў Лёндане адбудзецца 27-я Сэсія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


18 красавіка 1519 г. памёр Войцэх Радзівіл, рэлігійны дзеяч ВКЛ (нар. 1476).

18 красавіка 1881 г.нарадзіўся беларускі гісторык Усевалад Ігнатоўскі, першы прэзыдэнт АН Беларусі (скончыў жыцьцё самагубствам у 1931-м, пасьля выклікаў на допыты ў АДПУ).

17 красавіка 1894 г. нарадзіўся Мікіта Хрушчоў (памёр у 1971), кіраўнік СССР у 1953-1964 гг.

17 красавіка 1982 г. каралева Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Елізавета Другая надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.

17 красавіка 1988 г. нарадзіўся Андрэй Арамнаў, беларускі цяжкаатлет, залаты прызёр летніх Алімпійскіх гульняў у Пэкіне ў 2008 г.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


17 красавіка -- Дзень барацьбы з гамафэліяй.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: І.Сурвіла, З.Пазьняк, С.Шушкевіч і А.Казулін зьвярнуліся да Эўразьвязу.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Партыя ўрачыста абяцае: цяперашняе пакаленьне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізьме”. (Мікіта Хрушчоў, з прамовы на 22 зьезьдзе КПСС, 1961 г.).


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG