Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качыньскага не пахаваюць побач зь Пілсудзкім


Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка будуць пахаваныя 18 красавіка ў прытворы Катэдральнага сабору на Вавельскім узгорку ў Кракаве, а не ва ўсыпальні побач з маршалам Пілсудскім, як меркавалася раней.

Як паведамляюць польскія мэдыі, гэта рашэньне паклікана прымірыць прыхільнікаў і праціўнікаў выбару месца пахаваньня прэзыдэнцкай пары.

Першапачаткова меркавалася пахаваць Качыньскага побач з магілай маршала Пілсудзкага. Гэтым былі абураны сваякі Пілсудзкага, бо рашэньне было прынята бязь іх удзелу.
XS
SM
MD
LG