Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы ў Мастах: КДБ цікавілі рэчы Алеся Зарэмбюка


Алесь Зарэмбюк
Алесь Зарэмбюк

У Мастах прайшлі ператрусы ў доме бацькоў Алеся Зарэмбюка, на кватэры, дзе ён жыве зь сям’ёю, і па тым адрасе, дзе прапісаны.

Сканфіскаваны ноўтбук ды іншыя рэчы. У суботу раніцай Алесь Зарэмбюк павінен зьявіцца ў Горадню ў абласную управу КДБ да дазнавацеля Павядайкі. Яго выклікаюць у якасьці падазраванага. Супраць яго распачата крымінальная справа, падазраюць у махлярстве. Алесь Зарэмбюк балятуецца на мясцовых выбарах у Гарадзенскі абласны і ў Мастоўскі раённы саветы, ён — рэгіянальны каардынатар Руху «За свабоду» на Гарадзеншчыне.

Ператрусы адбыліся без самога Алеся Зарэмбюка, але калі ён прыехаў дахаты, сьледчыя яшчэ былі на месцы.

Зарэмбюк: «Я прыйшоў, у хаце усё перакулена, забралі ноўтбук, што яшчэ? Флэшкі, дыскі. Таксама пачалі мне пагражаць, што зараз аформяць рапарт, што я падвышаю голас, пажалі пужаць, што „паразмаўляем з табой у іншым кабінэце“. Адзін зь іх, Данілаў, вельмі нахабна сябе паводзіў і пагражаў жонцы, што ў яе будуць вялікія праблемы, калі яго прозьвішча трапіць у прэсу».

Ператрус адбываўся на вачах жонкі Алеся Зарэмбюка Тацяны, па яе прыехалі на працу ў райбальніцу. Яе уражаньні:

«Што адчувала? Нічога не адчувала. Усё самае страшнае здарылася на працы, таму што ўсё было ў прысутнасьці адміністрацыі — галоўнага доктара, загадчыцы аддзяленьня — КДБ прыйшло, супрацоўнікі. А дома нахабна сябе паводзілі, забаранялі карыстацца тэлефонам, вялі відэаздымку. Усё цягнулася даволі доўга — з 16 гадзінаў — чатыры-чатыры з паловай гадзіны».

Ці прадставіліся тыя, хто праводзіў ператрус у кватэры, дзе жывуць Зарэмбюкі?

Тацяна Зарэмбюк: «Пасьведчаньні паказвалі мелькам, адзін — Янавец, старшы памочнік, па-мойму з пракуратуры, а астатнія — супрацоўнікі КДБ, яны не былі зацікаўленыя, каб я запісала прозьвішчы або паглядзела пасьведчаньні».

Алесь Зарэмбюк дадаў, што сьледчыя шукалі яшчэ адзін кампутар — «дзе другі кампутар?» — пыталіся яны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG