Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста “Эўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага будуць судзіць


Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Адзін зь лідэраў «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі вызвалены з пастарунку Гарадзкога аддзяленьня міліцыі Ленінскага раёну Менску.

Яго затрымалі за некалькі хвілін да пачатку акцыі салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы Менску на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Актывіста вызвалілі без складаньня пратаколу, але ў Гарадзкім аддзяленьні міліцыі яму паведамілі, што маюць пастанову аб ягоным прымусовым прыводзе ў суд за ўдзел Дні салідарнасьці 16 сакавіка. Максім Вінярскі заяўляе, што ніякага паведамленьня пра суд не атрымліваў. Ён таксама падпісаў позву, што добраахвотна зьявіцца ў суд Ленінскага раёну Менску 22 красавіка.
XS
SM
MD
LG