Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Самалёт Ангелы Мэркель з-за вулькану пасадзілі ў Партугаліі


У суботу рух паветранага транспарту над многімі краінамі Эўропы адноўлены ня будзе. Экспэрты папярэджваюць, што воблака вульканічнага пылу, небясьпечнае для палётаў, можа ўплываць на авіяперавозкі ў Эўропе на працягу некалькіх дзён.

У пятніцу былі адмененыя больш за 15 тысяч рэйсаў. Зачыненыя аэрапорты Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, краін Скандынавіі, Брытаніі, Швэйцарыі і шэрагу іншых краін. Паведамляецца, што авіякампаніі страчваюць 200 мільёнаў даляраў у дзень.

Самалёт канцлеркі Нямеччыны, якая вярталася са Злучаных Штатаў, быў вымушаны сесьці ў Партугаліі.

Пад пытаннем – прылёт замежных дэлегацый на пахаваньне прэзэдэнта Польшчы Леха Качыньскага.
XS
SM
MD
LG