Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэры апазыцыі ў Тайляндзе ўцяклі ад паліцыі


У Тайляндзе паліцыі не ўдалося затрымаць арганізатараў масавых антыўрадавых выступленьняў. Паведамляецца, што актывістам удалося зьбегчы з гатэлю ў Бангкоку, які быў аточаны паліцыяй. Улады заяўляюць, што пошукі апазыцыянэраў будуць працягнутыя.

Акцыі пратэсту прыхільнікаў былога прэм'ера Таксіна Чынавата, якія патрабуюць адстаўкі ўраду, працягваюцца ў краіне ўжо больш за месяц. У мінулую суботу ў выніку сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй загінулі ня менш за 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG