Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвакарэйскі карвэт мог быць патоплены тарпэдай


Найбольш верагоднай прычынай гібелі паўднёвакарэйскага ваеннага карабля ў Жоўтым моры стаў выбух, выкліканы "зьнешнім уздзеяньнем". Пра гэта было абвешчана пасьля дасьледавання кармавой часткі карабля, паднятай напярэдадні са дна.

Экспэрты не выключаюць, што карвэт мог падарвацца на міне або па ім была выпушчаная тарпэда. Верагоднасць выбуху на борце самога карабля істотна ніжэй. Карабель затануў 26 сакавіка непадалёк ад марской мяжы з Паўночнай Карэяй. Загінулі 46 членаў экіпажа.

Пўднёвакарэйскія ўлады наўпрост не абвінавачвалі КНДР у нападзе на карвэт.
XS
SM
MD
LG