Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзіцячым садку знайшлі міну


Мінамётную міну часоў вайны выкапалі на тэрыторыі дзіцячага садку ў вёсцы Хальч Веткаўскага раёну.


Парадкавалі клюмбу для кветак — і адкапалі міну, паведаміла прэсавая служба Гомельскай абласной управы МНС.

Адміністрацыя садку, не марудзячы, выклікала міліцыю й выратавальнікаў. Вакол садку выставілі міліцэйскі кардон. Дваццаць два выхаванцы садку й пэрсанал эвакуавалі на левы бераг Сажа, у адзін зь дзіцячых садкоў Веткі.

Сапёры вайсковай часткі 5525 вывезьлі небясьпечную знаходку на выбуховую пляцоўку й зьнішчылі. Яны дасьледавалі дадаткова тэрыторыю садка. Іншых падобных «цацак» не знайшлі.

Вёска Хальч увосень 1943-га стала месцам жорсткіх баёў за вызваленьне Гомелю. Па сутнасьці, тут не ацалела ніводнай пабудовы. Цэлымі ў зямлі засталіся толькі міны.
XS
SM
MD
LG