Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны трыбуналам у Гаазе памёр, чакаючы разгляду апэляцыі


Сёньня памёр ад раку Расім Дзеліч, былы камандуючы басьнійскай арміяй падчас вайны на Балканах 1992-1995 гадоў . Дзеліч у 2008-м годзе быў асуджаны Гааскім міжнародным трыбуналам на тры гады турмы за жорсткае абыходжаньне з сэрбскімі зьняволенымі. Высунутыя супраць яго абвінавачваньні ў забойствах суд зьняў.

Дзеліч, які не прызнаваў сябе вінаватым, да сьмерці чакаў на рашэньне суду па сваёй апэляцыі . Яму быў 61 год, памёр ён у сваім доме непадалёк ад Сараева.

Дзеліч быў адным з самых высокапастаўленых з басьнійскіх вайскоўцаў, якія паўсталі перад міжнародным трыбуналам .
XS
SM
MD
LG