Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША будуць дамаўляцца з Расеяй наконт прыёмных дзяцей


Злучаныя Штаты пасылаюць афіцыйную дэлегацыю ў Расею для вырашэньня праблем з міжнародным усынаўленьнем. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту паведаміў пра плянаваную паездку дэлегацыі пасьля таго, як расейскія ўлады абвясьцілі пра рашэньне часова прыпыніць ўсынаўленьне дзяцей з Расеі прыёмнымі бацькамі з ЗША.

Такое рашэньне Масквы было выклікана нядаўнім выпадкам, калі амэрыканская жанчына паслала прыёмнага сына назад у Расею. Сямігадовы Арцём Савельеў ляцеў самалётам праз акіян сам, з суправаджальным пісьмом, у якім прыёмная маці адмаўлялася ад яго.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Філіп Кроўлі заявіў, што ЗША дагэтуль спрабавалі высьветліць, ці ўступіла ў сілу рашэньне прыпыніць працэдуры ўсынаўленьня. Прэс-сакратар расейскага МЗС Андрэй Несьцярэнка удакладняе, што ўсынаўленьне дзяцей у ЗША прыпыненае да дасягненьня новага двухбаковага пагадненьня.
XS
SM
MD
LG