Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае астматыкаў


Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (WHO) сёньня зьвярнулася да жыхароў эўрапейскіх краінаў з парадай заставацца дома, калі попел з ісьляндзкага вулькану пачне асядаць на зямлю. Папярэджаньне перадусім датычыць астматыкаў.

Прэсавы сакратар арганізацыі Давід Эпштэйн падкрэсьлівае, што WHO ня ведае дакладна, якую рызыку здароўю людзей маглі б несьці воблакі попелу з сопкі. Мікраскапічныя часьцінкі попелу могуць несьці патэнцыяльную небясьпеку, калі пачнуць асядаць на зямлю. Іх удыханьне можа спрычыніць ўскладненьні, асабліва хворым на астму, хранічнае запаленьне лёгкіх, якія мусілі б мець пры сабе маскі і інгалятары.

Паводле Эпштэйна, воблака попелу ўзьнеслася прыблізна на вышыню 6000 мэтраў і зь зямлі нябачнае. Невялікая колькасьць попелу ўжо асела на тэрыторыі Ісьляндыі, Шатляндыі і Нарвэгіі. WHO працягвае сачыць за сытуацыяй.
XS
SM
MD
LG