Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымлівалі маладафронтаўцаў, якія ішлі ў БРСМ


Спэцназаўцы затрымалі актывістаў Маладога фронту: намесьніцу старшыні Маладога фронту Насту Палажанку, Міколу Дземідзенку, Насту Лойку, Удадзімера Яроменку. Яны спрабавалі перадаць інфармацыйныя матэрыялы кіраўніцтву БРСМ.

У актывістаў таксама быў плякат «БРСМ = ВЛКСМ = Гітлерюгенд».

Сядзіба БРСМ знаходзіцца насупраць адміністрацыі прэзыдэнта на вуліцы Карла Маркса.

Маладых людзей затрымалі яшчэ на падыходах да будынку, а разам зь імі — фатографа Ўладзімера Грыдзіна. Плякат забралі ахоўнікі рэзыдэнцыі й аднесьлі ў будынак БРСМ.

Усе затрыманыя цяпер знаходзяцца ў гарадзкім аддзеле міліцыі Ленінскага раёну на вуліцы Леніна.

Затрыманьне адбылося а 16 гадзіне.

Праз тры гадзіны затрыманых адпусьцілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG