Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аэрапорты Эўропы па-ранейшаму блякаваныя


У Ірляндыі пасьля перапынку, выкліканага дзейнасьцю вулькана, адчыніліся аэрапорты. Тым часам паведамляецца, што у Нямеччыне закрыліся яшчэ дзевяць аэрапортаў, у тым ліку найбуйнейшы – у Франфурце-на- Майне.

Поўнасьцю або часткова закрылі сваю паветраную прастору Вялікабрытанія, Нарвэгія, Данія, Бэльгія, Галяндыя, Фінляндыя, Літва, Эстонія, Швэцыя, Францыя, Нямеччына, Польшча, Аўстрыя.

Экспэрты папярэджваюць, што для ачышчэньня паветра пасьля выкідаў з вулькану Эяф’ятлаёкудль можа спатрэбіцца некалькі дзён.
XS
SM
MD
LG