Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан рэагуе на даклад ААН аб забойстве Бхута


Урад Пакістану заявіў, што даклад ААН у справе забойства былой прэм’еркі Беназір Бхута адкрывае шлях для больш дакладнага расьсьледаваньня.

Бхута была забітая ў сьнежні 2007 году ў выніку тэракту. Незадоўга перад тым яна вярнулася з палітычнага выгнаньня , каб удзельнічаць у выбарах, у якіх яна мелася супернічаць з тагачасным прэзыдэнтам П. Мушарафам. Урад Мушарафа абвінаваціў у забойстве Бхута пакістанскіх ваеўнікоў, зьвязаных з Аль-Кайдай.

У чацьвер сьледчая камісія ААН абнародавала даклад, у якім гаворыцца, што ўрад генэрала Мушарафа і яго службы бясьпекі маглі прадухіліць напад на Бхута. У дакладзе сьцьвярджаецца, што расьсьледаваньню забойства сьвядома перашкаджалі сакрэтныя службы і некаторыя афіцыйныя асобы. Раней сёньня памочнік былога прэзыдэнта Мушарафа назваў даклад ААН “пакункам ілжы”.
XS
SM
MD
LG