Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля таго як БНФ адмовіўся ад правядзеньня сёлета ў Менску традыцыйнага шэсьця "Чарнобыльскі шлях", з заклікам прыйсьці на акцыю выступіў лідэр БХД Павал Севярынец.


“Чарнобыльскі шлях — гэта цэлая традыцыя найноўшай беларускай гісторыі. Гэта беларускі адказ на трагедыю Чарнобылю. Мільёны людзей апынуліся пад гэтай чорнай хмарай. Штогадова ў дзень чарнобыльскай катастрофы згадваць тых, хто загінуў, ушаноўваць іх памяць і папярэджваць нашчадкаў беларусы, на мой погляд, абавязаны. Таму Чарнобыльскі шлях — гэта і своеасаблівы хросны ход, і дэманстрацыя, і адказ жыхароў Белай Русі на Чорную боль. Гэта не шараговая акцыя, не адзначэньне даты. Гэта нешта глыбейшае”, — цытуе Севярынца прэсавая служба БХД.

Севярынец заклікаў суграмадзян сабрацца для ўдзелу ў акцыі 26 красавіка а 18-й гадзіне ля Акадэміі навук”.

За правядзеньне акцыі выступаюць таксама актывісты “Маладога Фронту”, руху салідарнасьці “Разам”, чарнобыльскія ініцыятывы.

Арганізатары акцыі падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне "Чарнобыльскага шляху-2010". Яны хочуць правесьці шэсьце ад пляцоўкі перад будынкам Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы, дзе плянуьць мітынг.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG