Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэце "Сильные новости Гомеля" адмовілі ў рэгістрацыі


Міністэрства інфармацыі адмовіла прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Друкаванае слова" ў рэгістрацыі газэты "Сильные новости Гомеля", паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.


Адпаведны загад (№ 43 ад 1 красавіка 2010 г.) падпісаў міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі. Ён абгрунтоўвае адмову тым, што пазначаныя ў заяве аб рэгістрацыі зьвесткі пра стаж галоўнага рэдактара будучага выданьня несапраўдныя, а яго кваліфікацыя не адпавядае патрабаваньням даведніка "Пасады служачых работнікаў пэрыядычнага друку".

У дакумэнце гаворыцца, што заяўнікі яшчэ могуць абскардзіць адмову.

У якасьці будучага галоўнага рэдактара новага выданьня ў дакумэнтах фігуравала гомельская журналістка, сябра ГА "БАЖ" Тацьцяна Бублікава.

Паводле службы маніторынгу БАЖ, адмовы ў рэгістрацыі (альбо вяртаньне дакумэнтаў на рэгістрацыю) на гэты момант маюць як мінімум 8 выданьняў: "Наш дом" (Віцебск), "Магілёўскі час", "Солигорск плюс", "Новая газета Бобруйска", "Мар’інагорская" (Мар’іна Горка), "Прэфект плюс" (Глыбокае), "Химик. Два города" (Наваполацак) і яшчэ адно выданьне, заснавальнікі якога не пажадалі пакуль быць згаданымі ў прэсе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG