Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьведка не пазнаў абрэз


У Вярхоўным судзе Беларусі працягваюцца слуханьні па так званай справе Мікалая Аўтуховіча.

Сёньня паводле хадайніцтва Мікалая Аўтуховіча для паўторнага допыту ў суд быў выкліканы сьведка Казімір Вялесік. Яму прад'явілі абрэз карабіна, які ён нібыта прывёз Аўтуховічу і які нібыта меркавалася выкарыстаць для замаху на былога старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку.

Сьведка агледзеў абрэз, які знаходзіўся ў рэчавых доказах па справе, і не пазнаў яго, сказаў, што гэта ня той абрэз: маўляў, пэўныя прыкметы не супадаюць.

Мікалай Аўтуховіч таксама сьцьвярджае, што гэта абрэз ня той вінтоўкі, зь якой ён сапраўды страляў калісьці ў лесе. Ён заявіў, што насамрэч тую вінтоўку даўно выкінулі, а сьледзтву спатрэбілася сфальшаваць доказы, і ў рэчавыя доказы падкінулі абрэз іншай вінтоўкі, каб абвінаваціць Аўтуховіча ў падрыхтоўцы да тэракту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG