Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З-за ісьляндзкага вулькану можа быць адкладзенае пахаваньне Качыньскага


Усё больш краінаў паўночнай Эўропы заяўляюць пра закрыцьцё паветранай прасторы ў сувязі з вялізным воблакам попелу з вулькану ў Ісляндыі. Аўстрыя, Польшча, Літва, Латвія і Эстонія былі апошнімі, хто абвясьціў пра такое рашэньне. Дробныя часьцінкі попелу і пяску з вулькану, якія пераносяцца паветрам, могуць патрапіць у маторы самалётаў і спыніць іх працу.

Эўрапейскае агенцтва авіяцыйнага кантролю, “Эўракантроль” сёньня ў 9:00 сярэднеэўрапейскага летняга часу заявіла, што перапынак палётаў можа патрываць прынамсі яшчэ 24 гадзіны. Паводле агенцтва, з агульнай штодзённай колькасьці 28 тысяч эўрапейскіх палётаў будзе ажыцьцёўлена менш за палову – каля 11 тысяч.

Адміністрацыя польскага прэзыдэнта заявіла, што з-за дзейнасьці вулькану таксама можа быць адкладзенае пахаваньне прэзыдэнцкай пары Леха і Марыі Качыньскіх, якое было заплянаванае ў Кракаве на нядзелю. На гэтую цырымонію плянуюць прыляцець дзесяткі сусьветных лідараў.
XS
SM
MD
LG