Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская нафтаперапрацоўка ўпала на 40%


Нафтаперапрацоўчая прамысловасьць Беларусі ў першым квартале 2010 года зьнізіла аб'ём вытворчасьці на 40,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2009 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.


Вытворчасьць аўтамабільнага бэнзіну зьнізілася на 25,8%, дызэльнага паліва – на 33,7%, топачнага мазуту – на 39,9%, пячнога бытавога паліва – на 32,5%.

Аб'ём здабычы нафты ў Беларусі ў студзені – сакавіку склаў 415,9 тысячы тон – на 2 % менш, чым ў першым квартале 2009 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG