Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузавікі і мікрааўтобусы патрапілі пад узмоцнены кантроль


Кантроль за ўвозам фізычнымі асобамі на тэрыторыю Беларусі грузавых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў будзе ўзмоцнены. Такое рашэньне прыняў Дзяржаўны мытны камітэт.


У ДМК адзначылі, што пад выглядам транспартных сродкаў для асабістага карыстаньня часам увозяцца машыны, прызначаныя для прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Па зьвестках ведамства, у студзені-сакавіку 2010 года юрыдычныя асобы завезьлі ў Беларусь у 5 разоў менш грузавых транспартных сродкаў і мікрааўтобусаў масай да 5 тон у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года. У той жа час колькасьць такіх транспартных сродкаў, увезеных фізычнымі асобамі, павялічылася ў 2 разы.

Кантраляваць ўвоз транспартных сродкаў фізычнымі асобамі будуць начальнікі мытняў або асобы, іх замяшчаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG