Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч наведае Беларусь ў канцы красавіка


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч зьбіраецца ў Беларусь пры канцы красавіка. Пра гэта паведамляе прэс-служба першага віцэ-прэм'ера Ўкраіны Андрэя Клюева па выніках паседжаньня беларуска-украінскай міжурадавай камісіі па пытаньнях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое адбылося ў Кіеве 15 красавіка.


Украіна скасуе спэцыяльныя захады ў дачыненьні падшыпнікаў і трыкатажнага палатна беларускай вытворчасьці. У сваю чаргу Беларусь прыпыніла выкарыстаньне антыдэмпінгавай мыты на ўкраінскую карамель – пры ўмове выкананьня ўкраінскімі вытворцамі добраахвотных цэнавых абавязацельстваў.

Бакі дамовіліся таксама аб ўрэгуляваньні пытаньня паставак ва Ўкраіну беларускіх ДВП, а таксама паставак украінскага піва на рынак Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG