Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атунбаева заявіла, што Бакіеву не пазьбегнуць суду


Кіраўніца часовага ўраду Кіргізіі Роза Атунбаева выступіла са зваротам да народу краіны. Яна абвінавачвае былога прэзыдэнта краіны Бакіева ў тым, што паставіў кіргізаў на мяжу грамадзянскай вайны. Паводле яе словаў сілавыя органы маглі затрымаць Бакіева, “ аднак гэтыя дзеяньні не давалі гарантыяў, што можна пазьбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва”, цытуе ІТАР –ТАСС зварот Атунбаевай.

Часовы ўрад пры асабістым удзеле і пасярэдніцтве прэзыдэнтаў Назарбаева, Абамы, Мядзьведзева вырашыў прыняць неадкладныя рашучыя меры. Гэта стала падставай для рашэньня пра выгнаньне зьвергнутага прэзыдэнта Бакіева, заявіла Атунбаева.

Яна паведаміла, што часовы ўрад Кіргізіі мае намер арганізаваць міжнароднае расьсьледаваньне падзеяў 7 красавіка, кал загінулі дзесяткі людзей. У гэтай сувязі яна заявіла, што “Бакіеву не пазьбегнуць суду” і што “ніхто з атачэньня і радні Бакіева , які знаходзіліся зь ім да апошняга часу, ня выпушчаныя з краіны, і шэраг зь іх, хто зьдзейсьніў злачынствы, ужо затрыманыя і паўстануць перад правасудзьдзем
XS
SM
MD
LG