Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэсавую службу Генэральнай пракуратуры Беларусі.
Паводле словаў начальніка аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю, затрыманы падазраваны ў забойстве дзьвюх магілеўчанак. Ім аказаўся непрацуючы жыхар Магілёву 1970 года нараджэньня.
На яго заведзеная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэксу ("Забойства, зьдзейсьненае з асаблівай жорсткасьцю").
Як паведамлялася раней, у Магілёве ў раёне вуліцы Фаціна 23 сакавіка быў знойдзены труп 35-гадовай жанчыны, а 31 сакавіка знойдзеныя фрагмэнты яшчэ аднаго чалавечага цела.