Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН: Халатнасьць уладаў Пакістану прывяла да гібелі Бхута


Спэцыяльная камісія ААН абвінаваціла ўлады Пакістану ў халатнасьці, якая прывяла да гібелі ў 2007 годзе прэм'ер-міністра Беназір Бхута.

У дакладзе камісіі адзначаецца, што кіраўніцтва Пакістану на чале з тагачасным прэзыдэнтам Пярвезам Мушарафам, улады правінцыі Пэнджаб і мясцовая паліцыя не ўжылі неабходных захадаў па забесьпячэньні бясьпекі Бхута, якая незадоўга да гібелі вярнулася ў Пакістан з выгнаньня.

Члены камісіі ААН таксама адзначаюць, што пакістанскія спэцслужбы і некаторыя чыноўнікі перашкаджалі правядзеньню міжнароднага расьсьледаваньня.

Беназір Бхута стала ахвярай замаху падчас выступу 27 сьнежня 2007 на
перадвыбарчым мітынгу ў горадзе Равалп.
XS
SM
MD
LG