Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Брытаніі ўпершыню прайшлі тэледэбаты кандыдатаў


У Вялікабрытаніі адбыліся першыя ў гісторыі краіны перадвыбарчыя тэледэбаты лідэраў трох вядучых палітычных партый.

У дэбатах удзельнічалі брытанскі прэм’ер-міністар, лідэр лейбарысцкай партыі Гордан Браўн, лідэр кансэрватараў Дэйвід Кэмэран і кіраўнік лібэральна-дэмакратычнай партыі Нік Клег.

Галоўнымі тэмамі дэбатаў сталі барацьба з эканамічным крызісам, скарачэньне дзяржаўных выдаткаў, палітыка ў галіне іміграцыі.

Парлямэнцкія выбары ў Вялікабрытаніі прызначаныя на 6 траўня. Хаця шмат у якіх дэмакратычных краінах тэледэбаты кандыдатаў сталі традыцыяй, у Брытаніі на агульнанацыянальным узроўні яны дагэтуль не праводзіліся.
XS
SM
MD
LG