Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іва Ёсіпавіч ушанаваў памяць ахвяраў басьнійскай вайны


Прэзыдэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч ушанаваў памяць мусульманскіх і харвацкіх ахвяраў міжэтнічнай вайны ў Босьніі ў 1992-95 гадах.

Ёсіпавіч знаходзіўся з двухдзённым візытам у Босьніі. Басьнійскія харваты і мусульмане былі падчас вайны саюзьнікамі, але на працягу 1993-94 гадоў ваявалі і між сабой. Ёсіпавіч наведаў дзьве вёскі – у адной харваты забівалі мусульманаў, у другой мусульмане забівалі харватаў.

Учора Ёсіпавіч папрасіў прабачэньня ў Босьніі за ўдзел яго краіны ў тым міжэтнічным канфлікце.
XS
SM
MD
LG