Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіеў склаў зь сябе прэзыдэнцкія паўнамоцтвы


Прадстаўнік часовага ўраду Кіргізстану заявіў, што былы прэыздэнт краіны Курманбек Бакіеў склаў зь сябе прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.

Часовы ўрад Кіргізстану заявіў таксама, што на поўдні краіны арыштаваны былы міністра абароны Бакіт Каліеў. Яго абвінавачваюць у тым, што ён аддаў загад сілам бясьпекі страляць па дэманстрантах 7 красавіка.

Міністэрства замежных справаў Казахстану афіцыйна пацьвердзіла, што зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў прыбыў у Казахстан. Прадстаўнік казахскага МЗС Раман Васіленка заявіў, што Бакіеў прыбыў у горад Тараз на поўдні Казахстану.
XS
SM
MD
LG