Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Адукацыя, веды, слова


Вячаслаў Ракіцкі і Вінцук Вячорка

Вячаслаў Ракіцкі і Вінцук Вячорка

Удзельнічае мовазнаўца Вінцук Вячорка Эфір 15 красавіка 2010 году


Вячаслаў Ракіцкі: А ці не перабольшваем мы пачцівасьць беларусаў да ведаў, кніг, слова? Ёсьць жа ў мудраслоўі і такія прыказкі: «Пісалі пісакі, што брахалі сабакі», або «Калі буду знаць усё да канца, буду старая, як аўца»…

Вінцук Вячорка: Я магу і дадаць: «Век жыві, век вучыся, а дурным памрэш». Але ў той жа час беларусы кажуць: «Ад навукі дужэюць рукі»…



Адукацыя, веды, слова
«Шануй настаўніка лепей, як крамніка»
«Каго вучыць, а сам у смалу лезе»
«Вучонага вучыць, што мёртвага лячыць»
«Хто цябе так вучыў, то няхай грошы назад аддасьць»
«Слова міма не ляціць»
«Не вучы вучонага, зьеш гаўна пячонага»
«Вучыся, нябожа, вучэньне паможа…»
«Ня кручаны — не рамень, ня вучаны — не чалавек»
«Чалавек невучоны як тапор нетачоны»
«Слова — вецер, а папера — грунт»
«Як скажа, дык як зьвяжа»
«Сказаў, што пугаю па вадзе пляснуў»
«Пісалі пісакі, што брахалі сабакі»
«Калі буду знаць усё да канца, буду старая, як аўца»
«Век жыві, век вучыся, а дурным памрэш»
«Ад навукі дужэюць рукі»
«Дрэнныя тыя рукі, што ня ведаюць ніякай навукі»
«Пісака пісаў, а сабака прачытаў»
«Як вучы́ць, дык ву́чыць, а як зрабіць — дык ня зробіць»
«Хто ня ўмее — навучае, а хто ўмее — ціхенька акунёў цягае»
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG