Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Зарэмбюка “паскардзіліся” ахвочыя да візаў грамадзяне


Алесь Зарэмбюк

Алесь Зарэмбюк

Сёньня кандыдат у дэпутаты Алесь Зарэмбюк наведаў згодна з позваю абласную ўправу КДБ у Горадні. Старшы опэрупаўнаважаны Дзьмітры Павядайка сказаў, што праводзіцца праверка паводле артыкула 173 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу.


Быццам бы нейкія грамадзяне напісалі заяву, што А.Зарэмбюк спрыяў ім у атрыманьні візаў. Даваць нейкія тлумачэньні ён адмовіўся.

Алесь Зарэмбюк — рэгіянальны каардынатар руху «За свабоду» на Гарадзеншчыне, жыве ў Мастах, вылучаецца ў Гарадзенскі абласны савет і ў Мастоўскі раённы, дэпутатам якога ён быў раней.
XS
SM
MD
LG