Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйс на Лёндан зь Менску не адмяняецца


Вывяржэньне вулькана ў Ісьляндыі
Вывяржэньне вулькана ў Ісьляндыі

Беларускі авіяперавозчык «Белавія» не адмяніў рэйс самалёта зь Менску ў Лёндан, заплянаваны на заўтра, 16 красавіка на 9.50 раніцы.

«Пакуль адмены няма. Калі вы зьбіраецеся ляцець гэтым рэйсам, усё ж удакладніце сёньня ўвечары ці заўтра раніцай, бо ўсё залежыць ад таго, ці будзе прымаць Англія», — паведамілі «Свабодзе» ў аэрапорце «Менск-2».

У сувязі з вывяржэньнем вулькана ў Ісьляндыі 15 красавіка былі адмененыя палёты з усіх аэрапортаў Вялікабрытаніі, часткова спыненыя палёты ў Галяндыі, Нарвэгіі ды іншых краінах паўночнай Эўропы. Меры бясьпекі тлумачацца дрэнай бачнасьцю з-за выкіду ў паветра газу і вульканічнага пылу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG