Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў палітычны прытулак. Бакіеў адмовіўся


Курманбэк Бакіеў

Курманбэк Бакіеў

Курманбек Бакіеў заявіў журналістам, што Беларусь прапанавала яму палітычны прытулак. “Я сказаў – не” – цытуе Ройтэрс словы кіргізскага прэзыдэнта, які сёньня пакінуў Кіргізстан. Курманбек Бакіеў падзякаваў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, які назваў падзеі 7 красавіка ў Бішкеку "дзяржаўным, антыканстытуцыйным пераваротам".


Курманбек Бакіеў правядзе сёньня сустрэчу з прадстаўнікамі часовага ўраду Кіргізстану.

Учора А.Лукашэнка назваў нядаўнія падзеі ў Кіргізстане "дзяржаўным, антыканстытуцыйным пераваротам". Ён назваў "дрэннай і недальнабачнай" палітыку ЗША і Расеі адносна гэтых падзеяў.

"Яны павінны былі заявіць, што падобныя дзеяньні кіргізскай апазыцыі непрымальныя. Ня дай Бог, каб такое адбылося ў нас", — сказаў А.Лукашэнка. — І ня дай Бог кіргіскім апазыцыянэрам пасадзіць ці, горш, застрэліць Бакіева. Гэта ім выйдзе бокам".

"Я год таму меў з Бакіевым прынцыповую размову (у нас былі добрыя стасункі), і я наўпрост сказаў яму: Курманбек, глядзі, каб не наступіць на тыя ж граблі", — сказаў А.Лукашэнка. — “Кіргізстан — гэта жабрацкая краіна, і папракаць Бакіева ў тым, што ён раскраў краіну, — проста сьмех. Ён, бедны, кідаўся па розных краінах, выпрошваючы крэдыты. І я ведаю, куды ён іх укладаў".

"І няма чаго папракаць Бакіева за тое, што ўлада прымяніла сілу, абараняючы сябе", — сказаў А.Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG