Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жарко: "Да страхавой мэдыцыны мы не гатовыя"


Міністар аховы здароўя Васіль Жарко выказаўся супраць увядзеньня ў Беларусі страхавой мэдыцыны.


"Я праціўнік увядзеньня ў Беларусі страховай мэдыцыны, паколькі на прыкладзе Расеі і іншых краінаў мы бачым, што яна яшчэ неабгрунтаваная. Сыходзяць вялікія грашовыя патокі на ўтрыманьне гэтых страхавых кампаній, на непатрэбныя затрымкі. Апроч таго, мы яшчэ не гатовыя ў фінансавым пляне", — сказаў Васіль Жарко, перадае БелТА.

Міністар выказаўся за пошукі новых шляхоў разьвіцьця мэдычнай галіны, бо яна вельмі затратная. У выпадку выкарыстаньня высокіх тэхналёгій, бюджэт давядзецца ўсё больш папаўняць за кошт іншых крыніцаў.

Цяпер страхавым кампаніям дазволілі аказваць дапамогу ва ўсіх лячэбных установах Беларусі. З просьбы страхавых камапній могуць быць перагледжаныя падыходы да фармаваньня цаны на паслугі страхаваньня здароўя замежных грамадзянаў.

XS
SM
MD
LG